Беларускія творцы просяць дапамогі для рэканструкцыі будынка новай рэзідэнцыі «Старая Школа»

Культура
Фота: facebook/Oksana Gatalskaya

«Старая Школа» — культурна-навуковая рэзідэнцыя, якую беларусы ствараюць у Польшчы, у Збучыне. Яна будзе прызначана для вучоных, мастакоў, людзей з інваліднасцю, для тых, хто пераадольвае залежнасці, ці для бежанцаў, якія шукаюць падтрымку.

Для рэзідэнцыі адшукалі старую драўляную школу 1942 года пабудовы, якую мясцовая адміністрацыя перадала цалкам бясплатна. Але з той умовай, што да 30 лістапада будынак павінен быць разабраны і перанесены на новае месца за свой кошт.

З гэтай нагоды ініцыятары праекта шукаюць дапамогі неабыякавых людзей і будуць рады любой падтрымцы — фінансавай, валанцёрскай, інфармацыйнай. «Кожны ваш унёсак, кожная хвіліна вашай дапамогі можа стаць вырашальнай для таго, каб мы паспелі выканаць умовы і захаваць школу для будучай рэзідэнцыі»,піша каардынатарка праекта Аксана Гатальская.

Беларускія творцы просяць дапамогі для рэканструкцыі будынка новай рэзідэнцыі «Старая Школа»
Фота: facebook/Oksana Gatalskaya

На сайце Гронка распачаты збор.

Пазнаемiцца з праектам можна тут.

Лакалізацыя рэзідэнцыі запланаваная ва Усходняй Польшчы, на мяжы Мазавецкага, Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, недалёка ад аўтамагістралі A2 — гэта ідэальнае месца з хуткім доступам да буйных гарадоў і малых населеных пунктаў, размешчаных непадалёк ад Варшавы, побач з мяжой Беларусі і Украіны.

Рэзідэнцыя будзе размешчаная ў старых драўляных будынках, якія з’яўляюцца прыкладам традыцыйнай сельскай архітэктуры (школа — для перамяшчэння), а таксама ў некалькіх драўляных дамах (цяпер прызначаных для зносу). Гэта адзін з прыкладаў спалучэння аховы навакольнага асяроддзя, перапрацоўкі і захавання культурнай спадчыны ў рамках праекта рэзідэнцыі. Увесь архітэктурны і рэканструкцыйны працэс будзе вывучацца з тэхнічнага пункту гледжання, каб павялічыць веды пра выкарыстанне старых сельскіх дамоў, іх рэканструкцыю і перамяшчэнне.

Беларускія творцы просяць дапамогі для рэканструкцыі будынка новай рэзідэнцыі «Старая Школа»
Фота: facebook/Oksana Gatalskaya

Выканаўцы рэканструкцыйных праектаў будуць улічваць праблематыку адаптацыі будынкаў, якія ў будучыні стануць помнікамі архітэктуры.

Рэзідэнцыя ў сваіх памяшканнях будзе ўключаць мастацкія майстэрні, якія разам з рамеснымі майстэрнямі будуць ствараць цэлы адукацыйна-культурны комплекс, заснаваны на сацыяльнай эканоміцы.

Акрамя таго, інклюзіўныя мастацкія майстэрні (у тым ліку фотастудыя і відэастудыя, тэатральная студыя — тэатр лялек для дзяцей і дарослых, Тэатр Чуванняў, камп’ютарная тэхніка з сучаснымі праграмамі для праектавання, мадэляванне, арт-механіка і іншыя) будуць даступныя для дзяцей і моладзі.

Рэзідэнцыя таксама будзе ўключаць пастаянныя экспазіцыі ў сучасным афармленні: карціны, якія цалкам змяняюць свой выгляд пры змене асвятлення (патэнт) з тэматыкай культурнай спадчыны Польшчы, калекцыя медзі (владальнікі — партнёры з Украіны), музейны куток мясцовасці з навуковымі працамі мясцовых жыхароў, гістарычнымі экспанатамі пра жыхароў наваколля і іх вясковае жыццё.

Аспект аховы навакольнага асяроддзя – сінтэз з прыродазнаўчымі даследаваннямі, сацыяльна-культурнай анімацыяй і сацыяльнай эканомікай.

Рэзідэнцыя, размешчаная на ўскрайку вёскі, паблізу лесу, але пры гэтым з зручным пад’ездам, недалёка ад цэнтра Гміны Збучын, будзе служыць таксама як гадавальнік для раслін, кустоў і дрэў, якія будуць пасаджаны на тэрыторыі рэзыдэнцыі і як натуральная аздоба самой рэзыдэнцыі для натхнення і адпачынку, і як крыніца прыбытку для яе (прадаваныя саджанцы), і як крыніца натуральных матэрыялаў для рамесных працаў, і як крыніца дадаткаў для здаровага харчавання.

Аўтар канцэпцыі рэзідэнцыі — Аксана Гатальская, дызайнерка і куратарка сацыяльных і культурных праектаў. Архітэктар — Вадзім Шабан. У арганізацыі «Старая Школа» таксама прымаюць удзел актрыса і рэжысёрка Алеся Бордухаева-Арол, музыка Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife), мастакі Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, украінскія журналісты Анатоль Серыкаў і Валянцін Кандрацюк і іншыя адмыслоўцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: