Беларускія аўтаркі запрашаюць на анлайн-сустрэчу пра літаратуру ў выгнанні

Культура

16 траўня, у чацвер, у Бібліятэцы Кангрэса ЗША ў 12.00 па Вашынгтоне (18.00 па Варшаве / 19:00 па Мінску і Вільні) адбудзецца анлайн-сустрэча «Галасы беларускай літаратуры ў замежжы». Удзел у сустрэчы возьмуць вядомыя аўтаркі Таццяна Заміроўская, Юля Цімафеева і Вальжына Морт, яны распавядуць пра творчае самавыяўленне і падзеляцца вопытам на гэтым мерапрыемстве.

Сустрэча адбудзецца на ангельскай мове.

Літаратура ў выгнанні прапануе асабліва эфектыўную прастору для суперажывання і дакументавання сучаснай гісторыі па меры яе развіцця. Беларуская літаратура ў выгнанні асабліва багатая ў цяперашні час з-за акцэнтавання на мове, ідэнтычнасці і памяці ў гістарычны момант, калі Беларуссю кіруе аўтарытарны кіраўнік.

Таццяна Заміроўская — пісьменніца, аўтарка перформансаў і незалежная журналістка, якая пераехала ў Бруклін у 2015 годзе, каб працягнуць кар’еру ў галіне міждысцыплінарнага мастацтва і пісьменніцкай творчасці. Аўтар трох зборнікаў метафізічных навукова-фантастычных апавяданняў на рускай мове і бэстсэлера «Смерти.net» (2021).

Вальжына Морт — паэтка і перакладчыца, аўтарка трох паэтычных зборнікаў, апошні з якіх — «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» (FSG 2020), названы New York Times адной з найлепшых паэтычных кніг 2020 года, а таксама лаўрэат Міжнароднай паэтычнай прэміі Грыфіна і прэміі Рыльке Універсітэта Нью-Ёрка.

Юлія Цімафеева — аўтарка некалькіх паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік», напісанай на англійскай мове. Яе творы перакладзены на некалькі моў і публікаваліся ў розных праектах, анталогіях і часопісах. Дэбютная амерыканская кніга Цімафевай «Motherfield: вершы і дзённік беларускага пратэсту» была апублікаваная ў лістападзе 2022 года выдавецтвам Deep Vellum і ўвайшла ў лонг-ліст прэміі PEN Translation Prize і шорт-ліст прэміі Дэрэка Уолката.

Рэгістрацыя на імпрэзу тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: