Беларускіх аўтараў запрашаюць прыняць удзел у міжнародным кінафестывалі «Нефільтраванае кіно»

Культура

Пакінуць заяўку можна на сайце unfilter.by да 25.01.2023.

«Нефільтраванае кіно» ў дзявяты раз пройдзе ў Мінску 24 — 26 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал Священный Белавуд.

Фестываль «Нефільтраванае кіно» нарадзіўся колькі год таму як адгалінаванне міжнароднага кінафестывалю кароткаметражнага кіно Сinema Perpetuum Mobile. Падзвіжніку кіно і ідыёлагу CPM Аляксандру Мартынюку прыйшла ў галаву ідэя кінаагляда «без фільтраў»: калі праграма кінафестываля фарміруецца па прынцыпе кіно не толькі як мастацтва, але і як медыйная практыка, што дае магчымасць убачыць звыклыя рэчы пад новым вуглом. «Зыбкі» нефармат паміж мастацтвам і кінааматарствам удалося вытрымаць дзякуючы камандзе аднадумцаў, якія далучыліся да незвычайнага праекта. У выніку «Нефильтр» заняў у Беларусі уникальную нішу, знайшоў сваю публіку і набыў папулярнасць у кінематаграфістаў самага рознага рангу па ўсім свеце. На сёння ён з’яўляецца адзіным незалежным офлайн-фэстам у Беларусі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: