Беларускі тэатральны рэжысёр Юры Дзівакоў рыхтуе прэм’еру паводле твора польскага драматурга-канцэптуаліста Гельмута Кайзара

Культура
Фота з рэпетыцыі спектакля. Фота: Кацярына Ігнашэвіч, facebook.com/inexkult.

«Канец паўкабана» — такую рабочую назву мае новая пастаноўка беларускага рэжысёра Юрыя Дзівакова, што нараджаецца проста цяпер на рэзідэнцыйнай праграме Instytut Teatralny im. Zbigniewa Raszewskiego. Новы спектакль беларуска-польска-ўкраінскай каманды ствараецца паводле твора польскага драматурга, тэарэтыка тэатра Гельмута Кайзара, распавядае праект Inexkult.

«Канец паўкабана» — гэта гісторыя пра перапляценне жывёльнага і чалавечега, смерці і жыцця, забароны і жарсці. У творы расповед ідзе ад імя кабана, якога забіваюць на мяса. Але гісторыя ўтрымлівае пытанні пра тое, што ёсць гвалт, жорсткасць, любоў, ахвяра, мастацтва…

«Што застаецца, калі абрываецца зямное існаванне? Ці можна забраць штосьці з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю?», — звяртае ўвагу на важныя пытанні каманда спектакля.

Беларускі тэатральны рэжысёр Юры Дзівакоў рыхтуе прэм'еру паводле твора польскага драматурга-канцэптуаліста Гельмута Кайзара
Фота з рэпетыцыі спектакля. Фота: Кацярына Ігнашэвіч, facebook.com/inexkult.

У рэзідэнцыі прымаюць удзел беларускія, польскія і ўкраінскія творцы.

Апошні перфарматыўны паказ Юрыя Дзівакова «Злая кроў» («Zła krew») дэманстраваўся на сцэне варшаўскага тэатра «Powszechny». Гэтаксама ў рэпертуар названай польскай інстытуцыі трапіла пастаноўка беларускага рэжысёра «Наста» паводле аповесці Уладзіміра Сарокіна.

Прэм’ера новага спектакля з рабочай назвай «Канец паўкабана» мусіць адбыцца ўжо ў бліжэйшы час.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: