Беларускі свабодны тэатр прэзентуе відэаверсію спектакля «KS6: Small Forward» пра зорку беларускага баскетбола Кацю Сныціну
Reform.news · 8 марта 2025, 23:18
https://reform.news/belaruski-svabodny-teatr-prjezentue-vidjeaversiju-spektaklja-ks6-small-forward-pra-zorku-belaruskaga-basketbola-kacju-snycinu/На канале YouTube Беларускага свабоднага тэатра можна ўбачыць відэаверсію спектакля пра адну з самых паспяховых прафесійных спартсменак свайго пакалення Кацю Сныціну.
Спектакль «KS6: Лёгкі форвард» («KS6: Small Forward») заснаваны на гутарках з алімпійскай спартсменкай Кацяй Сныцінай, якая выступіла супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе, сышла з нацыянальнай зборнай па баскетболе ў знак салідарнасці з беларускім народам і супраць гвалту. Каця грае ў пастаноўцы саму сябе.
Прэм’ера спектакля адбылася ў нью-ёркскім Тэатры La Ma Ma восенню мінулага года.
Паглядзець спектакль можна на канале YouTube Свабоднага тэатра толькі з 8 па 25 сакавіка.
