Беларускі ПЭН стаў лаўрэатам Хірасімскай прэміі міру

Культура
Фота: http://hiroshimafoundation.net/

Фонд Хірасімы імя Эдзіты і Іры Морыс дзеля Міру і Культуры прыняў рашэнне прысудзіць Прэмію 2025 года Беларускаму ПЭНу.

Паводле арганізатараў прэміі, Беларускі ПЭН выступае маяком супраціву, абараняючы свабоду выказвання, культурную ідэнтычнасць і правы пісьменнікаў і мастакоў.

«Для нас гэтая ўзнагарода — значна больш чым прыз,паведамляе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — Гэта глыбокі жэст салідарнасці і ўвагі ў час, калі беларуская культура, мова і грамадзянская супольнасць перажываюць велізарны ціск. Вашы словы моцна адгукаюцца ў нашых сэрцах.

Салідарнасць і падтрымка, якую вы нам аказваеце, надае сілы працягваць адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці і несці далей працу дзеля свабоды беларускага слова і тых, хто яго бароніць. Мы церпім не толькі за крытыку ўлады, але і за тое, што не прымаем гвалту і катаванняў, а таксама за наша імкненне да свабоды, за абарону сваёй мовы і культуры».

Фонд прысуджае ўзнагароды за ўклад у галіне культуры ва ўмацаванне дыялогу, узаемаразумення і міру ў зонах канфліктаў. Мэта фонду заключаецца не толькі ў заахвочванні мінулых укладаў, але, перш за ўсё, у заахвочванні і падтрымцы далейшых намаганняў.

Фонд «Хірасіма» названы ў гонар самага вядомага рамана Эдзіты Морыс «Кветкі Хірасімы», у якім апісваюцца пакуты, прычыненыя атамнай бомбай.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости