Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч парушыў маўчанне — ён будзе пісаць у Нью-Ёрку кнігу пра мастацтва

Главное
Фота: фейсбук Віктара Марціновіча.

Аўтар «Сфагнума», «Рэвалюцыі», «Мовы» Віктар Марціновіч паведаміў у сацсетках, што прыехаў у Нью-Ёрк, каб цягам бліжэйшых некалькіх месяцаў працаваць над кнігай пра мастацтва, «у якой знойдзецца месца і Брэйгелю, і Шагалу, і Суціну». У статусе Fulbright visiting professor ён супрацоўнічае з Huntercollege.

«Заўсёды імкнуўся патрапіць у гэты горад. Здавалася: калі я прыеду сюды не турыстам, не на тыдзень, але каб застацца, зрабіць нешта істотнае, каб працяцца ягонай смугой, ягоным даждлівым настроем, дык атрымаецца нешта істотнае, — падзяліўся беларускі пісьменннік на сваёй старонцы. — Калісь з адной кніжнай прэзентацыі ў Вене пачаліся мае доўгія адносіны з тэатрам, якія дагэтуль прыносяць мне шмат радасці. Тое самае і тут, галоўнае пасяліцца блізка да Сэнтрал Парку і паразумецца з ягонымі хцівымі вавёркамі. У Нью-Ёрку пабачу, як лета змяняе вясну, як верасень фарбуе платаны залатым. Я цяпер — Fulbright visiting professor, мушу напісаць у @huntercollege кнігу пра мастацтва, у якой знойдзецца месца і Брэйгелю, і Шагалу, і Суціну. Але зараз, удыхаючы ветрык з Гудзону, чамусьці адчуваю журбу. Як быццам губляю нешта важнае. І гэта той гатунак смутку, які не хочацца гнаць прэч. З ім трэба прайсціся па Мэдысан, пасля збочыць да вады і падыхаць, гледзячы на далягляд. Магчыма, адпусціць. А калі не — атрымаецца добрая кніга пра мастацтва».

Нагадаем, што Віктар Марціновіч акрамя напісання твораў мастацкай літаратуры з’яўляецца аўтарам нон-фікшн тэкста пра Марка Шагала «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: