Ягор Забелаў — беларускі акардэаніст, музыка-эксперыментатар анансаваў у сацсетках вялікі канцэртны тур па Пірэнейскай паўвыспе. На гастролі, якія возьмуць старт усё ж у Варшаве, ён выпраўляецца разам з іспанскім артыстам Fließgewässer.
Музыканты за два месяцы наведаюць 21 горад: пераважна гэта Іспанія — Більбао, Барселона, Мадрыд, Сарагоса, Бенікарла, Бадахас; Партугалія — Порту, Лісабон, Авейру, Каімбра, Браганса… Але таксама ў раскладзе ёсць Германія — будуць Лёрах і Дрэздан, і Польша — тур пачнецца на вядомай «Сцэне Хмельнай» у Варшаве.
Ягор Забелаў, вядомы экспрэсіўнымі выступамі, у якіх акардэон выходзіць далёка за межы «народнага» інструмента, нараджаючы музыку стыхій, гэтым разам едзе ў тур не адзін. Кампанію беларускаму кампазітару складае іспанскі артыст Fließgewässer. Творца грае таямнічую, гуллівую электраакустычную музыку, «якая ўзнікла ў выніку выпадковых размоў пра звычайна нявызначаную будучыню, што абавязвае пастаянна імправізаваць».
Такім чынам, на канцэртах слухача чакае спалучэнне дзвюх культур, творчых пачаткаў і імправізацый.
Сачыць за новым турам можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: