Беларускі музычны тэатр анансаваў прэм’еру балета «Купалле» паводле старажытных рытуалаў

На сайце Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра з’явіўся анонс прэм’еры «Купалле». У спектаклі, які звяртаецца да паганскіх святаў, задзейнічаны беларускія артысты; кампазітар, харэограф, дырыжор  – беларусы. У кантэксце ўсё большай русіфікацыі беларускіх тэатраў новая пастаноўка выглядае шматабяцальна.

«Наш новы балет — аднаўленне старажытнай традыцыі. Вяртанне да каранёў. Адлюстраванне першабытных рытуальных містэрый», — паведамляе тэатральны анонс.

Беларускі музычны тэатр анансаваў прэм'еру балета «Купалле» паводле старажытных рытуалаўБеларускі музычны тэатр анансаваў прэм'еру балета «Купалле» паводле старажытных рытуалаў

Нам новым балетным спектаклем «Купалле» працуюць беларускі кампазітар Лізавета Лобан, харэограф-пастаноўшчык – галоўны балетмайстар трупы класічнага балета, лаўрэат міжнародных конкурсаў і Нацыянальнай тэатральнай прэміі – Сяргей Мікель, дырыжор-пастаноўшчык – Марына Траццякова, дырыжор – лаўрэат міжнародных конкурсаў, галоўны дырыжор Тэатра – Юрый Галяс, мастак-пастаноўшчык (сцэнаграфія) – Яўген Ермаловіч і мастак-пастаноўшчык (касцюмы) – Ілля Падкапаеў.

Кожная частка балета будзе распавядаць пра розныя стыхіі, пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды, рытуалах, сімволіцы, магіі і цудзе купальскай ночы.

Адна з галоўных мэтаў спектакля — дакрануцца да самых глыбокіх пластоў і сэнсаў, якія нашы продкі закладвалі ў святкаванне Купалля. Адмова ад дзіцячай казачнасці, якая дакучліва інтэрпрэтуецца ў сучасным мастацтве.

Балет «Купалле» – гэта і зварот да псіхалагічнай, прыроднай магіі і сімволікі, спроба ўзнавіць рытуал і яго асноўны сэнс, перадаць стаўленне чалавека да паганскага свята ў яго першапачатковым выглядзе.

Балет будзе насычаны рознымі міфалагічнымі істотамі, тут будуць і неўры, і міфічныя істоты, якія ўвасабляюць вобразы Вады, Агню і зямлі.

Прэм’ера «Купалля» — 7 ліпеня.

Набыць квіткі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!