Беларускі мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі распавядзе пра іканаграфію Раства ў Нацыянальны музеі ў Варшаве

Культура
Дзмітрый Салодкі. Фота: Salodki ART.

Беларускі мастацтвазнаўца і куратар Дзмітрый Салодкі падрыхтаваў да Праваслаўнага Раства адмысловую экскурсію па залах Нацыянальнага музея ў Варшаве — «Калядны сюжэт і Сандра Батычэлі».

Дзмітрый Салодкі — беларускі мастацтвазнаўца, куратар, лектар, які спецыялізуецца на гісторыі мастацтва, культуры, міфалогіі і этымологіі. Асаблівае месца ў даробку даследчыка займае вывучэнне сакральнага мастацтва.

6 студзеня лектар запрашае на адмысловую экскурсію, у цэнтры ўвагі — іканаграфія Раства як галоўнага свята Еўропы.

«Якія таемныя сэнсы хаваюць звыклыя нам персанажы? Як «чытаць» калядныя сюжэты, разумеючы кожны жэст і сімвал? Асаблівым момантам нашай сустрэчы стане знаёмства з жамчужынай калекцыі — сузіральным шэдэўрам вялікага італьянца Сандра Батычэлі», — анансуе новае выступленне даследчык.

Адзначым, што летась Дзмітрый Салодкі прачытаў цыкл анлайн-лекцый па гісторыі беларускага мастацтва для праекта Scholars for Belarus. Сярод тэм мастацтвазнаўцы былі: «Сармацкі міф: ад шляхецкага партрэта да тэатра смерці», «Помнікі беларускага мастацтва і іх культуралагічны кантэкст», «Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку як культурны тэкст», у якой аўтар, у прыватнасці, раскрыў малавядомую гісторыю храма-рэлікварыума, аддаўшы ўвагу ідэям, праграме Прападобнай Ефрасінні Полацкай, закладзеных у Спаскую царкву XII стагоддзя.

Нагадаем, што Дзмітрый Салодкі быў куратарам даследчых праектаў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, такіх як «Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць, эстэтыка, улада», «Чаму ты мяне пакінуў?», «Жаночы род». З 2023 года жыве ў Польшчы.

Час і месца правядзення лекцыі «Калядны сюжэт і Сандра Батычэлі»: 6 студзеня, 13.00, Нацыянальны музей у Варшаве. Рэгістрацыя тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости