Беларускі гурт «Касары» прэзентаваў кліп на народную бяседную песню «Ой, да сонцэ»

Культура
Канцэрт «Касароў» у Варшаве. Фота: Аляксандр Валодзін.

Гурт «Касары» прэзентаваў свой першы кліп. Здымкі яго праходзілі на світанку ў розных лакацыях Варшавы.

Рэжысёр Дзяніс Дзюба распавёў, што відэа «Ой, да сонцэ» сталася спробай асэнсаваць адну з найважнейшых роляў «Касароў». «Гурт не чакае слухачоў і гледачоў у канцэртнай зале, а выходзіць да іх сам: на вуліцы, у бары, у парк — нават у самых нечаканых мясцінах горада можна пачуць гучныя непаўторныя мужчынскія спевы. Ідэя выкарыстаць у кліпе засцелены абрусам стол паўстала з традыцыі застольных бяседных песень, якія ўваходзяць у рэпертуар гурта. Канцэпцыя відэа прадугледжвала спробу перформансу і імправізацыі: уцягнення ў спеў жыхароў горада і турыстаў. Ад світанку да заходу сонца стол, за якім спявалі «Касары», вандраваў па Варшаве. Мы пачалі а 4-й раніцы над Віслай, працягнулі а 7-й у Старым горадзе, здымалі па абедзе на прыступках Палаца культуры і навукі».

Калектыў «Касары» быў створаны восенню 2023 года ў Варшаве ў межах студыі мужчынскіх спеваў, арганізаванай вядомым спеваком і выкладчыкам Сержуком Доўгушавым. Гурт спявае народныя беларускія мужчынскія песні: ваярскія, бяседныя, лірычныя, касарскія і валачобныя. За гэты час гурт ужо даў некалькі сольных канцэртаў у розных гарадах Польшчы, выступаў на Падляшшы і на вядомым фестывалі электроннай музыкі Varušniak, зладзіў Валачобны абрад і яскрава адкалядаваў у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. У бліжэйшых планах «Касароў» запіс першага альбома, у якім будуць прадстаўлены розныя жанры беларускай мужчынскай песні: ад ваярскіх да лірычных. Акрамя таго, гурт плануе выступы ў іншых еўрапейскіх гарадах і працуе над новымі праектамі, якія злучаць беларускую традыцыйную і сучасную электронную музыку.

Гурт не толькі выконвае народныя песні, але і нясе важную культурную місію — захаванне ўнікальнай традацыі мужчынскіх спеваў і папулярызацыя беларускай музычнай спадчыны за межамі краіны. Іх канцэрты, вулічныя імправізацыі і ўдзел у розных культурных мерапрыемствах Польшчы спрыяюць таму, каб беларуская культура не знікала, а знаходзіла новыя формы і слухачоў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: