Беларускі гурт Gods Tower дае канцэрт у Варшаве

Культура
Гурт Gods Tower у Вроцлаве. 2023. Фота: Reform.by.

Легенда беларускай метал-doom сцэны Gods Tower 22 лютага, у нядзелю, выступіць у Варшаве ў клубе VooDoo.

Чакаецца і адмысловы госць KA’APER.

Беларускі гурт Gods Tower дае канцэрт у Варшаве

Gods Tower – адзін з самых вядомых беларускіх метал-гуртоў. Калектыў узнік у Гомелі яшчэ ў 1989 годзе пад назвай Chemical Warfare, а ў 1992 змяніў імя на Gods Tower і стаў змешваць цяжкі дум-метал з матывамі паганства і беларускага фальклору. У 1990-я яны сталі культавым гуртом усходнееўрапейскай сцэны, выступалі на буйных фестывалях разам з вядомымі заходнімі камандамі.

Квіткі коштам 99 злотых можна набыць па спасылцы.

Адрас: VooDoo Club [Stage 1], Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A,

Пачатак канцэрта ў 19.00, дзверы – 18.00. (19:00 – KA’APER; 19:45 – GODS TOWER)

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости