Беларускі гурт «Дай Дарогу!» у новым кліпе візуалізавалі вяртанне беларусаў дадому

Культура
Скрын з відэа.

«Гэты кліп не проста візуалізацыя нашай агульнай мары, а гучны маніфест, упэўненасць у тым, што справядлівасць абавязкова пераможа», — беларускія «экстрэмісты»-панк-гурт «Дай Дарогу!» на 9 жніўня прэзентавалі новы кліп на песню «Гроб на колесиках».

«Дзень, калі ўсе сумленныя беларусы вернуцца дадому, абавязкова настане. Гэтыя песня і кліп — не проста візуалізацыя нашай агульнай мары. Гэта гучны маніфест, наша ўпэўненнасць у тым, што справядлівасць абавязкова пераможа. — прадстаўляюць сваю новую работу музыкі. — Давайце разам уявім гэты шчаслівы момант, калі кожны з нас зможа вярнуцца дадому, дзе чакаюць мір, свабода і незалежнасць. Спадзяемся, што наш кліп стане для вас не проста візуалізацыяй гэтага дня, але і магчымасцю наблізіцца да яго хаця б на маленькі крок. Давайце нагадваць сабе і свету, што гэты дзень непазбежны, і ён настане раней, чым мы спадзяемся».

«Дай Дарогу!» — беларускі панк-рок гурт з Брэста, заснаваны ў 1998 годзе. У даробку калектыва — сем студыйных альбомаў, музычныя ўзнагароды і адзнакі, шматлікія затрыманні супрацоўнікамі міліцыі лідара бэнды Юрыя Стыльскага, «эстрэмісцкія» кліпы і песні.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: