У аўторак, 19 сакавіка, у Еўрапарламенце ў Брусeлі святкуюць Дзень Волі.
У праграме:
- 18.00 — «Я не баюся, хай яны баяцца» — адкрыццё выставы, прысвечанай Алесю Бяляцкаму (Yehudi Menuhin, PHS паверх 2). Выстава распавядае пра жыццёвы шлях і пакліканне праваабаронцы, асуджанага на 10 гадоў зняволення па палітычных матывах. Гэтая выстава прысвечаная цяжкай паслядоўнай барацьбе беларускага праваабаронцы за дэмакратычныя каштоўнасці — ад студэнцкага руху да Нобелеўскай прэміі міру.
- 19.00 — спектакль «Паслядзяцінства» ад Беларускага Свабоднага Тэатра (Yehudi Menuhin, PHS паверх 1).
Спектакль распавядае пра жыццё і праблемы беларускіх і ўкраінскіх падлеткаў-уцекачоў. Ролі ў ім выконваюць студэнты тэатральнай школы Free Artist у Варшаве.
Беларускі Дом у Варшаве — адзін з арганізатараў святкавання. Калі Вы хочаце прыняць удзел, пішыце на мэйл [email protected], вам дашлюць спасылку на рэгістрацыю.
Дата: 19 сакавіка
Час: з 18.00 (час мясцовы)
Месца: Yehudi Menuhin Area, Брусель
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: