Беларуская Рада культуры аб’явіла аб працягу грантавай праграмы ArtPower Belarus

Культура
Фота: сацсеткі Беларускай Рады культуры.

ArtPower Belarus запускае працяг конкурснай праграмы для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў і абвяшчае новы набор заявак.

У новай эдыцыі праект займеў пэўныя пераўтварэнні. Так, у яе межах прадугледжваюцца два кірункі фінансавання:

  • Арганізацыйнае развіццё: умацаванне каманды, паляпшэнне інфраструктуры, распрацоўка стратэгій, новыя праграмы і партнёрствы.
  • Крэатыўныя праекты: стварэнне і рэалізацыя мастацкіх і міжсектаральных ініцыятыў, публічныя падзеі, даследаванні і адукацыйныя фарматы. Фарматы грантаў MINI і MIDI.

Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе:

  • Беларускія культурніцкія дзеячы ўнутры краіны і ў выгнанні.
  • Арганізацыі і ініцыятывы.
  • Партнёрскія і міжсектаральныя праекты.

Памер фінансавання:

  • MINI: 3 000 — 10 000 €.
  • MIDI: 10 000 — 60 000 €.
  • Арганізацыйныя гранты: 10 000 — 60 000 €.

Дэдлайны:

  • Творчыя праекты: да 15 ліпеня.
  • Арганізацыйнае развіццё: да 29 ліпеня.

А таксама ў жніўні адкрыецца асобны трэці кірунак — фінансаванне ў надзвычайных сітуацыях.

Падаць заяўку на грант можна тут.

Каманда ArtPower Belarus запрашае на інфасесію 17 чэрвеня, падчас якой яны адкажуць на пытанні. Зарэгістравацца на сустрэчу можна тут.

Нагадаем, што ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Звязам. Мэта праграмы  — падтрымаць незалежныя беларускія культурніцкія і мастацкія ініцыятывы як рухавікі дэмакратычных пераменаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости