Беларуская мастачка Леся Пчолка прымае ўдзел у праекце «Other session» і групавой выставе ў рамках Венецыянскай біенале. Гэты праект накіраваны на стварэнне альтэрнатыўнага павільёна, у якім будуць прадстаўлены заглушаныя і забытыя галасы, практыкі, ідэі і крытыка, якія ўзнікаюць у свеце мастацтва і дызайну.
Праект арганізуе Рада Еўропы ў супрацоўніцтве з Абсерваторыяй мастацкіх свабодаў (Observatory on Artistic Freedom). Мэта праекта ў тым, каб паразважаць пра стан свабоды творчасці, прааналізаваць ролю існых культурных устаноў і вывучыць альтэрнатыўныя прасторы і сістэмы падтрымкі маргіналізаваных меркаванняў у свеце мастацтва і дызайну.
«Глыбокае пагружэнне ў даследаванне свабоды слова, самавыяўлення і свабоды творчасці», — патлумачыў ідэю праекта яго куратар Дэвід Лівер.
Удзельнікі будуць праводзіць дыялогі, перформансы і мастацкія інтэрвенцыі, каб ацаніць сітуацыю са свабодай творчасці ў Еўропе, будзе разгледжаны вопыт мастакоў, якія працуюць на перыферыі, каб прааналізаваць неабходныя ўмовы для культурнай і мастацкай свабоды. Таксама прааналізуюць ролю правоў і інстытутаў у садзейнічанні мастацкаму самавыяўленню.
На выставе Леся Пчолка будзе раскрываць тэмы рэпрэсій, вайны, досведу ўцекачоў і іншадумства ў аўтарытарных рэжымах.
Выстава праекта «Other session» адкрываецца 20 красавіка ў Docks Cantieri Cucchini San Pietro di Castello, Venice.
Такім чынам, гэта ўжо другі праект, у якім прымаюць удзел беларусы, на прэстыжным форуме сучаснага мастацтва. «Дзеці паўсюль» (Bambini Ovunque) — такую назву мае Праект каманды мінскай Школы архітэктурнага мыслення для дзяцей «Дзеці паўсюль» (Bambini Ovunque), які будзе працаваць на пляцоўцы Замежнага павільёна.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: