Гурт Gods Tower у лютым 2026 збіраецца на еўрапейскія гастролі

Культура

Польшчу, Нямеччыну, Кіпр і Літву наведае беларускі мэтал-гурт Gods Tower з турам, прысвечаным 30-годдзю выпуску альбома The Turns. Тур пройдзе з 18 па 28 лютага.

Гурт Gods Tower у лютым 2026 збіраецца на еўрапейскія гастролі

«Усе гэтыя гады мы стаялі на скрыжаванні святла і цемры, матэрыяльнага і бесцялеснага — і мы ведаем, што ўсе дарогі вядуць у адну і тую ж цемру і бясконцасць. Мы жывём праз смерць і адраджэнне, распад і ўзяднанне — гэтак жа, як Сусвет мільярды гадоў да нас, і будзе жыць, калі ад нас застанецца толькі попел. Мы церпім The Turns. Трансфармацыі. Мы ператвараем гэтыя імгненні ў гук — не дзеля суцяшэння, а таму, што іншага шляху няма. Мы прыйшлі да вас, каб падзяліцца тым, як гучаць трансфармацыі Сусвету, калі само жыццё становіцца яго ўласным рэхам», — напісаў гурт у анонсе туру.

У туры будзе ўдзельнічаць запрошаны госць Ka’aper.

Gods Tower — беларускі метал-гурт з Гомеля, заснаваны ў 1989 годзе. Гурт выконвае свае песні на ангельскай мове. Заснавальнік і вакаліст гурта — Уладзіслаў Наважылаў, сцэнічны псэўданім Нож (Lesley Knife) апошнія гады вымушана жыве за мяжой.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости