Беларуская мастачка Ніка Сандрас адкрывае DOM DZIKA – новую культурніцкую пляцоўку ў Гданьску

Культура
Фота: сацсеткі Нікі Сандрас.

Месяц таму беларуская мастачка Ніка Сандрас (Nika Sandros) прапанавала набыць свае працы, каб сабраць пачатковую суму на заклад, які трэба ўнесці дзеля ўдзелу ў закрытым конкурсе на памяшканне для беларускай галерэі ў Гданьску. Але ў арэндзе памяшкання Ніцы тады адмовілі. Творца не здалася і… знайшла новы дом, на які ёй-такі ўдалося падпісаць дамову арэнды. Новую «кропку зборкі» мастачка называе DOM DZIKA і плануе яго адкрыццё ўжо 1 чэрвеня.

«Мяне жудасна пужае надыходзячы перыяд, калі трэба ўвесь дом адмыць, купіць і замяніць усё святло, перавезці мэблю, знайсці і купіць падыходзячыя сталы, абсталяваць тэрасу, скасіць бур’ян у садзе, – дзеліцца мастачка і актывістка. – Я не маю паняцця, як усё гэта зрабіць, дзе ўзяць інструменты, газонакасілку, грошы… Але к 1 чэрвеня DOM DZIKA пачне працаваць»,падзялілася яна радаснай навіной.

Беларуская мастачка Ніка Сандрас адкрывае DOM DZIKA – новую культурніцкую пляцоўку ў Гданьску
Фота: сацсеткі Нікі Сандрас.

«Нас чакаюць майстар-класы, урокі малявання, выставы, сустрэчы з цікавымі гасцямі, вечарынкі ў садзе. Я адкрытая да супрацоўніцтва», – пералічае яна будучыя актыўнасці пляцоўкі.

Адкрыццё DOM DZIKA не прымусіла Ніку Сандрас адмовіцца ад сваёй майстэрні на вуліцы Swetego Ducha.

«Так шмат рэсурсаў і працы туды ўкладзена, ды ўвогуле… гэта сэрца горада. Паспрабую адкрыць там моўную школу, можа, атрымаецца», – падзялілася яна сваімі думкамі.

Ужо зараз у Instagram з’явіўся акаўнт новай культурніцкай кропкі, праз які можа сачыць за ёй і дапамагаць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости