Беларускага рэжысёра Юрыя Сямашку могуць дэпартаваць з Польшчы

Культура
Юрый Сямашка. Фота: facebook

Юрыя Сямашку, аўтара паказанага на Берлінале фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», прымушаюць пакінуць Польшчу. Пра гэта рэжысёр распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Рэжысёр падаваў апеляцыю на рашэнне аб нявыдачы дазволу на пастаяннае месца жыхарства па Карце паляка і атрымаў адмову. Цяпер у яго ёсць трыццаць дзён, каб пакінуць Польшчу.

Прычына адмовы ў тым, што ён не прадаставіў дзейную працоўную дамову.

«Удзел з фільмам на Берлінале, відаць, не з’яўляецца падставай не працаваць. Тое, што я раней працаваў і плаціў падаткі, не даказвае, што я хачу застацца жыць у Польшчы. Некалькі дзён таму я, нарэшце, знайшоў працу, але вось прыйшоў гэты ліст. У мяне ёсць 30 дзён, каб пакінуць Польшчу. Грошай на паездку па візу і на юрыстаў практычна няма. Паездка ў Беларусь — самы просты, але вельмі рызыкоўны варыянт», — тлумачыць рэжысёр і просіць дапамогі.

Дапамога можа заключацца ў кансультацыі юрыста, данаце на BuyMeACoffee для паездкі ў Грузію па візу ці на аплату юрыстаў. Таксама Юрый Сямашка просіць падзяліцца досведам атрымання візы па Карце паляка ў Грузіі і дапамогу з часовым жыллём там.

Юрый Сямашка вядомы беларускай публіцы па ігравых і анімацыйных стужках — «Калі я быў генерал», «Кроў і караоке». «Смеццевая галава» была адзначаная беларускай прэміяй кінакрытыкаў «Чырвоны верас».

Сёлета прэм’ера поўнаметражнай стужкі Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» адбылася на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости