facebook.com/pflaumbaum.publishing
Жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм» падрыхтавала свой стэнд на Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка.
На 27 лютага запланаваная сустрэча з піьменніцамі, у якой возьмуць удзел Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Югася Каляда (Беларусь), Віргінія Кульвінскайтэ (Літва). Мадэратар: Уладзіслаў Гарбацкі. Мерапрыемcтва пройдзе на беларускай і літоўскай мовах з перакладам.
Сустрэча адбудзецца 27 лютага ў 19 гадзін у бары «Paviljonas», Pylimo g. 21B.
1 сакавіка пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.
У дыскусіі з тэмай «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?» акрамя Святланы Алексіевіч возьмуць удзел паэтка, эсэістка, літкрытык Гедрэ Казлаўскайце і фатограф, кіраўнік Таварыства літоўскага фотамастацтва Антанас Суткус.
Мадэраваць размову, якая пройдзе на літоўскай і расійскай мовах з сінхронным перакладам, будзе журналістка Яланта Крыжэвічэне.
Дыскусія мае адбыцца 1 сакавіка ў 14:00 (канферэнц-зала, 5.1, LITEXPO)
Таксама на кірмашы наведнікі змогуць не толькі сустрэцца з набелісткай, але і купіць кнігі Святланы Алексіевіч ў перакладзе на літоўскую мову.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram