Беларускае выдавецтва «Пфляўмбаўм» прыме ўдзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы

Культура
facebook.com/pflaumbaum.publishing

Жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм» падрыхтавала свой стэнд на Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка.

На 27 лютага запланаваная сустрэча з піьменніцамі, у якой возьмуць удзел Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Югася Каляда (Беларусь), Віргінія Кульвінскайтэ (Літва). Мадэратар: Уладзіслаў Гарбацкі. Мерапрыемcтва пройдзе на беларускай і літоўскай мовах з перакладам.

Сустрэча адбудзецца 27 лютага ў 19 гадзін у бары «Paviljonas», Pylimo g. 21B.

1 сакавіка пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

У дыскусіі з тэмай «Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?» акрамя Святланы Алексіевіч возьмуць удзел паэтка, эсэістка, літкрытык Гедрэ Казлаўскайце і фатограф, кіраўнік Таварыства літоўскага фотамастацтва Антанас Суткус.

Мадэраваць размову, якая пройдзе на літоўскай і расійскай мовах з сінхронным перакладам, будзе журналістка Яланта Крыжэвічэне.

Дыскусія мае адбыцца 1 сакавіка ў 14:00 (канферэнц-зала, 5.1, LITEXPO)

Таксама на кірмашы наведнікі змогуць не толькі сустрэцца з набелісткай, але і купіць кнігі Святланы Алексіевіч ў перакладзе на літоўскую мову.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости