Беларускае кіно пакажуць на Летнім варшаўскім кінафестывалі «Пад супольным небам»

Культура
Кадр з фільма "Апошняе слова".

Два вечары беларускага незалежнага кіно адбудуцца ў межах 4-га Летняга кінафестывалю «Пад супольным небам» у Варшаве.

Кінафорум, у праграме якога будуць прадстаўлены кінематаграфіі краін, чые супольнасці актыўна суствараюць сучасную Варшаву — Украіны, Беларусі, Грузіі, В’етнама і Індыі — пачнецца 9 ліпеня і працягнецца 10 тыдняў.

Дакументальная стужка пра Алеся Пушкіна «Апошняя слова» Рамана Шеля і камерная драма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч будуць паказаны на першым вечары беларускага кіно — 30 ліпеня.

Прэм’ера «Апошняга слова» адбылася на фестывалі беларускіх фільмаў «Бульбамуві» ў лістападзе 2024 года. Нямецкі кінематаграфіст Раман Шель сябраваў з вядомым беларускім мастаком, прыязджаў у Беларусь і здымаў сустрэчы з беларускім творцам пяць гадоў, амаль што да моманту яго арышту. «Апошняе слова» — гэта кранальны партрэт асобы Алеся, зняты з блізкай дыстанцыі.

Камерная драма «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч нятхнёная гісторыяй беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Стужка, прэм’ера якой адбылася летась у Нью-Ёрку на фестывалі Tribeca, працягвае свой фестывальны шлях, сабіраючы прызы на розных кінафорумах. Гісторыя, расказаная Марай Тамковіч, знаходзіць водгук у самай рознай публікі, бо ў ёй ідзе гаворка пра чалавечую свабоду і каханне.

Дакументальныя карціны «Непажаданае сваяцтва» Паўла Мажара і «Радзіма» Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка складуць праграму кіно другога беларускага вечара, які адбудзецца 3 верасня.

«Непажаданае сваяцтва» Паўла Мажара падымае пытанне пра савецкую сістэму гвалту, якая дасталася ў спадчыную савецкім і постсавецкім пакаленням. Рэагуючы на поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, якое адбылося ў 2022 годзе, аўтар пытае сябе як чалавека, які нарадзіўся ў Беларусі, ці ёсць і яго віна ў тым, што здарылася гэта катастрофа.

Намінант на «Найлепшы дакументальны еўрапейскі фільм-2023», карціна Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка таксама разважае над сістэмай гвалту, якой пранізана постсавецкае грамадства. Праз «дзедаўшчыну» ў арміі — да падаўлення пратэстаў 2020 года — аўтары ў сваёй ўважлівай стужцы раскрываюць механізмы працы сістэмы, у якой гвалт — агульнае месца.

На фестывалі «Пад супольным небам» можна будзе паглядзець важныя фільмы іншых кінематаграфій, у тым ліку: «Редакцыя» Рамана Бандарчука (Украіна), «Грамадзянін Святы» Цінацін Казарышвілі (Грузія), «Усё, што нам падаецца святлом» Паял Кападыя (Індыя) ды іншыя.

Партнёр варшаўскага фестывалю «Пад супольным небам» фестываль беларускіх фільмаў «Бульбамуві».

Час і месца паказаў: з 9 ліпеня кожную сераду а 20.00 па адрасе Foksal, 11.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости