Беларускае дударства набудзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Культура
Крыніца фота: https://t.me/minkultrb.

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ўчора, 22 мая, падтрымала прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Культура беларускай дуды», паведамляе  Міністэрства культуры ў афіцыйным тэлеграм-канале.

Беларускай дудой варта называць канкрэтны від аднагукавай дуды – духавы народны музычны інструмент, які складаецца са скуранога меху, аднаго гуку (бурдону), адной жалейкі (перабор), соскі, а таксама на кожнай з ігравых трубак усталяваны рагаўні-раструбы, — даецца апісанне адметнасці беларускага інструмента ў паведамленні.

Як і іншыя язычковыя духавыя, дуда выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах.

Беларускае дударства набудзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Удзельнікі прэзентацыі беларускай дуды ў Міністэрстве культуры. Фота: фейсбук супольнасці Жывая спадчына Беларусі.

Гістарычным арэалам распаўсюджання культуры дуды з’яўляецца Віцебшчына, Міншчына і Гродзеншчына, дзе сустракаліся аўтэнтычныя віды дударскай традыцыі з XVІ-XVIІ стагоддзяў.

У 1920-х – 1930-х гадах дуда пачала выцясняцца больш «моднымі» на той час скрыпкамі, кларнетамі, гармонікамі і амаль знікла ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, — гаворыцца ў гістарычным дасье інструмента.

Адраджэнне беларускай дуды пачалося з 1980-х гадоў.

Сёння дударская традыцыя бытуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і горада Мінска.

Сучаснае выканальніцтва на дудзе прадстаўлена 30 дударамі-майстрамі, а таксама каля 100 аматарамі.

Мінскі аблвыканкам плануе падрыхтаваць дасье “Культура беларускай дуды” для накіравання ў UNESCO ў 2024 годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: