«Беларусьфільм» прапанаваў Індыі сумесную кінавытворчасць

Культура
Гендырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Аляксей, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Алак Ранджан Джа і генеральны консул Рэспублікі Беларусь у горадзе Мумбаі Аляксандр Мацукоў на сустрэчы на "Беларусьфільме". Фота: "Минск-Новости".

«Вельмі хочам паспрабаваць пасупрацоўнічаць з Індыяй. Гэта магутная ў кінаіндустрыі краіна, сусветны флагман. Хочацца пераняць досвед, зрабіць сумесныя праекты», — падзяліўся сваімі планамі пасля сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі Алокам Ранджанам Джа генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей. Учора чыноўнік і дыпламат абмеркавалі стварэнне сумеснай кінавытворчасці, паведамляюць «Минск-Новости».

Юрый Аляксей прэзентаваў спадару Паслу магчымасці Нацыянальнай кінастудыі. Алок Ранджан Джа пагадзіўся, што ў краін ёсць патэнцыял для супрацоўніцтва. Ён узгадаў шматгадовы ўдзел Індыі ў кінафестывалі «Лістапад».

Увогуле, усе культурныя мерапрыемствы ў Беларусі — падзеі сусветнага класа. «Славянскі базар у Віцебску», «Лістапад» і не толькі. Арганізоўваць і правесці кінафестываль у такі няпросты час — вялікае дасягненне, і я рады, што Індыя ўдзельнічае, — сказаў дыпламат.

— Калі казаць пра сумесную кінавытворчасць ці пра іншыя праекты, важна, што ў нас ёсць агульныя каштоўнасці: сямейныя, агульнагуманітарныя. І як яны будуць прадстаўлены ў сумеснай творчасці, вырашаць адмыслоўцы, якія сюды прыедуць, — даў дыпламатычны адказ «на будучыню» Алок Ранджан Джа.

Юрый Аляксей адзначыў, што стужкі «Беларусьфільма» прымалі ўдзел у двух фестывалях у Індыі, зараз кінастудыя плануе ўдзел у трэцім.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайская кампанія Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Co., Ltd. падпісала Пагадненне аб намерах аб сумеснай кінавытворчасці. Ішла гаворка пра здымкі ігравой карціны «На вякі вечныя», сімвалізуючай «доўгаіграючае сяброўства Беларусі і Кітая». Кінастудыя паведамляла нават пра папярэднія кастынгі, аднак да гэтай пары пра сумесны праект, які мусіў быў рэжысіраваць маладая зорка «Беларусьфільма» Кірыл Халецкі, нічога не чутна.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: