«Беларусьфільм» пахваліўся трэйлерам новай кінакарціны. Зноў пра партызан

Культура
Скрын з відэа.

«Час вяртацца» — такую назву мае новая стужка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», якая мусіць выйсці ў шырокі пракат у чэрвені гэтага года. «Фільм заснаваны на рэальных падзеях і расказвае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворагам праз непраходнае балота», — анансуе новае кіно пра партызан тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Рэжысёрам карціны выступае Іван Паўлаў, вядомы па такіх пасрэдных кінастужках, як «На спіне ў чорнага ката», «Свежына з салютам», сіткама «Ілюзіі». Аўтар сцэнарыя — літрэдактар студыі ігравых фільмаў «Беларусьфільма» Таццяна Команава пры ўдзеле таго ж Івана Паўлава і ўзбекскага сцэнарыста, кінарэжысёра Султанбека Абасава. Падобна на тое, што анансаваная раней пад рабочай назвай стужка «Казбек» пры ўдзеле ўзбекскіх кінематаграфістаў займела афіцыйную назву і адноўлены фармат.

Анатацыя да кіно выглядае даволі вялізнай і агульнай:

«Чэрвень 1944 года. Наваколле Оршы. Партызанская брыгада ў чарговы раз атрымлівае заданне правесці разведку і сабраць інфармацыю аб актуальным стане нямецкай арміі на кантралюемай тэрыторыі. Пасля адзінаццаці наступальных аперацый, якія на гэтым напрамку прайшлі за зіму, і з якіх ні адна не ўвянчалася [поспехам], здаецца, што і на гэты раз ад намаганняў партызанскай разведкі мала што залежыць.

Партызанская група Івана Райкова адпраўляецца на разведку. Але яна ўскладняецца з’яўленнем ягдкаманды — паляўнічых за партызанамі, чыёй асноўнай задачай становіцца зачыстка партызанскай актыўнасці ў рэгіёне.

Стаўка вярхоўнага галоўнакамандавання чакае. У Маскве разумеюць: сілы групы войскаў «Цэнтр» на беларускім кірунку можна сцерці, толькі выявіўшы «болевыя кропкі» ворага, каб франтавы ўдар па іх падтрымаць партызанскімі сіламі — ударам з тылу. І зараз ад дзеянняў беларускіх партызан залежыць поспех наступу. Таго, які ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ўвойдзе пад назвай аперацыя «Баграціён».

У фільме здымаліся: Андрэй Сенькін, Аляксей Тахараў, Цімур Бурын, Максім Філатаў, Мікіта Плашчэўскі, Дзмітрый Фрыд, Дар’я Бранкевіч-Сіпіна, Андрэй Трушын, Андрэй Сіпін, Аляксей Кілеса, Юлія Кадушкевіч, Васіль Галец, Злата Залеская, Дар’я Баранава і іншыя.

Мінкульт зазначае, што прэм’ерныя сеансы ўжо распісаны па кінатэатрах усёй краіны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: