Афіша падзеі.
24 красавіка ў варшаўскім клубе Mechanik адбудзецца адмысловая сесія праекта Belarus Outside Sound System — «Echoes of Chornobyl». Падзея аб’яднае электронную музыку і візуальнае мастацтва, каб сабраць сродкі для палітвязняў і нагадаць пра наступствы найбуйнейшай тэхнагеннай аварыі.
Праект звяртаецца да тэмы памяці і экалагічнай адказнасці праз унікальны фармат: увесь лайн-ап складзены з жывых (Live) электронных выступаў. Беларускія музыканты будуць працаваць выключна з апаратнымі інструментамі — сінтэзатарамі і модульнымі сістэмамі — без выкарыстання камп’ютараў, ствараючы гукавое палатно «тут і цяпер».
Гук і візуал
Музычная праграма абяцае быць медытатыўнай і адначасова інтэнсіўнай: ад дрон-эмбіента да эксперыментальнага тэхна. Сярод удзельнікаў — прызнаныя музыкі электроннай сцены:
Візуальную атмасферу будзе ствараць VJ Digital Activism, чые працы заўсёды шчыльна сплецены з сацыяльным і палітычным кантэкстам.
Дабрачыннасць і партнёрства
Падзея мае важны сацыяльны складнік. Уваход ажыццяўляецца за донат (ад 30 PLN), а ўсе сабраныя грошы будуць накіраваныя ў фонд BYSOL на падтрымку беларускіх палітвязняў.
Сесія праходзіць у партнёрстве з экалагічнай арганізацыяй «Экадом» і з’яўляецца часткай шырокай кампаніі да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС, ініцыяванай беларускімі «зялёнымі» супольнасцямі пры падтрымцы Dialog büro.
Час і месца: 24 красавіка, 23:30–05:00 Дзе: Klub Mechanik, ul. Narbutta 8, Варшава Уваход: за донат (ад 30 PLN).
Belarus Outside Sound System – рух актыўных і прагрэсіўных прадстаўнікоў беларускай музычнай сцэны, мэта якога – стаць агентамі сацыяльных пераменаў, выкарыстоўваючы музыку як мяккую сілу. У даробку руху – некалькі сесіі дабрачынных фестываляў у падтрымку беларускіх палітвязняў. У мінулым годзе Belarus Outside Sound System збіраў беларусаў адначасова на чатырох пляцоўках у польскіх гарадах: Варшаве, Познані, Кракаве і Гданьску.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram