Белае на чорнае… Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне

Культура
Таша Кацуба. «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

На варшаўскай імпрэзе Hučna Fest беларуская мастачка Таша Кацуба прэзентавала свой новы праект «Мой строй». Як і папярэднія яе працы, ён балансуе паміж артам і эксперыментальнай модай.

У эміграцыі мастачка запусціла свой брэнд адзення і аксесуараў Katsuba Clothes. Гэта, верагодна, рэчы для нейкіх асаблівых падзей, але сама мастачка выкарыстоўвае іх штодзень. Акрамя таго, пакупнікі ёй часам пішуць, што не хочуць здымаць гэтае адзенне, настолькі з ім зрасліся.

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне
Таша Кацуба. «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

«Мой строй» безумоўна можна разглядаць як і арт-праект з усімі яго вартасцямі — актуальнай ідэяй і пераканальным вынікам мастацкага пераўвасаблення.

Таша Кацуба пачала актыўна працаваць з тэкстылем у пачатку 2020-х. З намерам стварыць свой уласны свет яна стала шыць не толькі касцюмы, але і звычайныя прадметы. Адзенне нездарма называюць другой скурай, гэта наша важная абарона ад разбуральнага ўздзеяння асяроддзя. Таша акцэнтуе гэту функцыю і робіць сваё адзенне калі не агрэсіўным, то даволі дзёрзкім, аднак адначасова — трагічным і высакародным. Як ахоўны шчыт глыбокага чорнага колеру, каб бараніць прыватную прастору.

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне
Таша Кацуба «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

Таму да народнага касцюма яна падступалася з пэўным апасеннем. Баялася зрабіць яго занадта непадобным і такім чынам абразіць пачуцці беларусаў. Пасля ўзяла адмысловы грант, і хочаш не хочаш вынік давялося паказваць. Тым больш грунт для працы яна мела: Таша нарадзілася ў вёсцы, а ва ўніверсітэце вывучала народны строй.

«Калі пачала рабіць эскізы, я расплакалася, — расказвае Таша, — таму што нейкія дэталі аказаліся звязанымі з маім дзяцінствам — вышыўка піёнаў, фартух». Мастачка паўтарыла вобразы вышывак, якія выкарыстоўвала яе бабуля, і натхнялася бабуліным дываном з лебедзямі.

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне
Таша Кацуба «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

Праект «Мой строй» Ташы Кацубы — сучасная інтэрпрэтацыя Лунінецкага строю. У гэтай інтэрпрэтацыі мастачка выкарыстоўвае такі метад, як дэканструкцыя. Праслухоўваючы лекцыі пра моду, яна зразумела, што ёй блізкая японская школа дэканструкцыі, дзе выкарыстоўваецца чорны колер, шматслойнасць, мешкаватасць і арыгінальныя выкрайкі.

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне
Таша Кацуба «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

У сваім праекце Таша Кацуба радыкальна змяняе колеры: чырвоны на ярка-ружовы, белы на чорны. Апошняя замена — сімвалічная. Акрамя таго, што чорны колер здаецца аўтарцы больш практычным і сучасным, ён з’яўляецца супрацьлеглым беламу, што маркіруе яе пазіцыю адносна Беларусі: яна стварае гэтую працу не ў родным краі, але натхняецца ўспамінам пра род і радзіму.

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне
Таша Кацуба «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

Крой адзення таксама эксперыментальны: перапады ў даўжыні, у спадніцу ўводзяцца элементы гармоніка, тканіна праразаецца і акцэнтуецца нечаканымі дэталямі. Застаюцца і вельмі характэрныя народныя элементы, напрыклад, вышыўка ці завязкі замест гузікаў.

Белае на чорнае... Новы праект Ташы Кацубы пра род, памяць і пераасэнсаванне
Таша Кацуба «Мой строй». Фота: instagram.com/katsuba.clothes/.

«Мой строй» Ташы Кацубы — яркае адзенне, прызначанае падкрэсліць індывідуальнасць таго, хто будзе яго насіць, але адначасова — шматслойнае выказванне, якое звязвае аўтарку з вытокамі і памяццю роду. Выказванне новага пакалення, якому цяпер нічога не застаецца, як радыкальна пашыраць свае гарызонты і пераглядаць досвед папярэднікаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: