Зуброў з Белавежскай пушчы прывезлі ў Башкартастан

Шэсць зуброў з Белавежскай пушчы прыбылі ў Башкартастан (Расія). Яны будуць жыць у прыродным парку «Мурадымаўская цясніна» ў Кугарчынскім раёне, паведамляе прэс-служба нацпарка.

На новае месца жыхарства адправілі аднаго самца і пяць самак, дзве з якіх павінны неўзабаве даць патомства.

Башкартастан вядзе праект па развядзенні зуброў з 2023 года. У 2023 годзе ў расійскі рэгіён прыбылі 18 зуброў з Белавежскай пушчы. Яны паспяхова адаптаваліся і далі патомства — восем зубранят. У лютым 2026 года Башкартастан заявіў пра планы набыць яшчэ дзевяць дарослых зуброў.

Фота: vk.com/radiyhabirov
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!