Фото: Пентагон
Міністэрства вайны ЗША абвясціла пра перахоп яшчэ аднаго падсанкцыйнага танкера. Танкер Tifani, які ішоў без сцяга, быў узяты пад кантроль у зоне адказнасці Інда-Ціхаакіянскага камандавання.
“Як мы ўжо ясна далі зразумець, мы будзем працягваць глабальныя намаганні па забеспячэнні правапарадку на моры для спынення дзейнасці незаконных сетак і перахопу суднаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі і аказваюць матэрыяльную падтрымку Ірану, — усюды, дзе яны дзейнічаюць. Міжнародныя воды не з’яўляюцца прытулкам для суднаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі”, – гаворыцца ў заяве Пентагона.
Раней амерыканскія вайскоўцы высадзіліся на борце кантэйнеравоза, які ішоў у Іран.