«Казка здарылася не з табой»: гурт POLYN выдаў новы меланхалічны сінгл на беларускай мове. І стварыў да яго кліп

Адзін з найяскравейшых музычных праектаў апошніх гадоў — POLYN — выклаў у сеціва сінгл «Ранак». Новы меланхалічны трэк ад аўтараў хітоў «Старасць», «Ледакол», «У тумане» выйшаў на беларускай мове.

Прыгожую і пяшчотную візуалізацыю з архіўнымі фотаздымкамі стварыла да песні Маргарыта Ціхановіч.

Тэкст да сінгла напісаў Сяргей Краўчанка (SK.EIN), на сёння вядомы не толькі як удзельнік гурта Port mone, і, уласна, практа POLYN, але аўтар кнігі «Забыць у электрычцы».

Музыка — Аляксей Ванчук, Ілля Церашчук, Сяргей Краўчанка, Ілля Чарапко-Самахвалаў.

«Ранак» анансуе выхад новага альбома гурта, (частка матэрыялу ўжо гатова), а таксама міні-тур музыкантаў напрыканцы траўня: 28 траўня POLYN завітае ў Вільню, а 29-га – у Варшаву.

Нагадаем, што Polyn — праект, у якім музыкі з трыа Port mone (Aleksey Vanchuk і Сяргей Краўчанка / SK.EIN) аб’ядналіся з Іллём Самахвалавым-Чарапко (гурт “Кассиопея”, экс-“Пятля Прыхільнасці”). Асноўнай ідэяй калабарацыі было адцягнуцца ад авангарду, эмбіенту і постпанку ды паспрабаваць ствараць поп. Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам (ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны) зрабілі гэты поп горкім, такім, які быццам умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент разам з постпанкам. Дэбютны альбом Polyn «202022» музыканты назвалі даунтэмпай аб безнадзейнасці. Першы live-канцэрт Polyn адбыўся ў Варшаве ў 2025 годзе.

Квітк на бліжэйшыя канцэрты тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!