ЗША рыхтуюць крымінальную справу супраць часовай прэзідэнткі Венесуэлы – Reuters

ЗША рыхтуюць абвінаваўчы акт супраць часовай прэзідэнткі Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.

Паводле іх інфармацыі, федэральныя пракуроры падрыхтавалі магчымыя абвінавачанні ў карупцыі і адмыванні грошай. Радрыгес таксама паведамілі, што ёй пагражае судовы пераслед, калі яна не будзе выконваць патрабаванні Трампа.

Дакумент дапрацоўваецца ў пракуратуры ў Маямі ўжо на працягу двух месяцаў. Абвінавачанні датычацца ўдзелу ў адмыванні сродкаў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Венесуэлы PDVSA і ахопліваюць перыяд з 2021 па 2025 гады.

Мінюст ЗША адмовіўся каментаваць інфармацыю агенцтва, аднак намеснік генеральнага пракурора Тод Бланш напісаў у каментарыях да падкаста Reuters, што інфармацыя з’яўляецца ілжывай. Разам з тым агенцтва настойвае на яе дакладнасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!