ЗША прад’явілі абвінавачанні Мадуру і яго жонцы

Навіны
Фото: @NicolasMaduro, Twitter

Нікаласу Мадуру і яго жонцы Сіліі Флорэс былі прад’яўлены абвінавачанні ў Паўднёвай акрузе Нью-Ёрка. Пра гэта ў X паведаміла генеральны пракурор ЗША Памела Бонды.

Паводле яе слоў, Нікаласу Мадуру прад’яўлены абвінавачанні ў змове з мэтай наркатэрарызму, змове з мэтай імпарту какаіну, незаконным валоданні кулямётамі і разбуральнымі прыладамі, а таксама ў змове з мэтай валодання кулямётамі і разбуральнымі прыладамі супраць ЗША.

«У бліжэйшы час яны паўстануць перад амерыканскім правасуддзем на амерыканскай зямлі ў амерыканскіх судах. Ад імя ўсяго Міністэрства юстыцыі ЗША я хацела б падзякаваць прэзідэнту Трампу за тое, што ён меў мужнасць запатрабаваць адказнасці ад імя амерыканскага народа, а таксама выказаць вялікую падзяку нашым адважным вайскоўцам, якія правялі неверагодную і надзвычай паспяховую аперацыю па затрыманні гэтых двух меркаваных міжнародных наркагандляроў», — заявіла яна.

Нагадаем, сёння ЗША правялі шырокамаштабную аперацыю супраць Венесуэлы і яе лідара, прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Мадура разам з жонкай «быў захоплены і вывезены з краіны».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны