Фото: @StateDeputySPOX
ЗША працягваюць нарошчваць санкцыйны ціск на Кубу. Дзяржаўны дэпартамент абвясціў аб увядзенні абмежаванняў у дачыненні да пяці юрыдычных і адной фізічнай асобы.
Раней ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да кампаніі, якая займаецца кіраваннем кубінскімі дзяржаўнымі актывамі Grupo de Administración Empresarial SA (GAESA). Цяпер у спісы трапілі дзве фінансавыя кампаніі, у тым ліку адзін банк, і адна транспартна-лагістычная кампанія.
Акрамя таго, санкцыі ўведзены ў дачыненні да дзяржаўнай кампаніі GeoMinera, якая распрацоўвае радовішчы металаў, а таксама вытворцы сталі EMPRESA SIDERURGICA JOSE MARTI.
Нарэшце ў спіс уключана Аналі Ліліям Руэда Кардэра, жонка Алехандра Кастра Эспіна, былога кіраўніка кубінскай разведкі і сына Рауля Кастра.