Міністэрства фінансаў змяніла цэны скупкі ў фізасоб каштоўных металаў у вырабах і ломе. Пастанова Мінфіна №27 ад 18 чэрвеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна ўступае ў сілу пасля апублікавання і будзе дзейнічаць па 31 ліпеня.
Характэрна, што папярэдні раз Мінфін карэктаваў цэны на каштоўныя металы ўсяго тыдзень таму.
Цэны на золата складуць за грам:
- 375 проба — 134,13 рубля (-3,51 рубля);
- 500 проба — 178,84 рубля (-4,72 рубля);
- 585 проба — 209,24 рубля (-5,53 рубля);
- 750 проба — 268,26 рубля (-7,08 рубля);
- 900 проба — 321,91 рубля (-8,5 рубля);
- 916 проба — 327,63 рубля (-8,65 рубля);
- 950 проба — 339,8 рубля (-9,96 рубля);
- 958 проба — 342,66 рубля (-9,04 рубля).
Плаціна:
- 950 проба — 140,9 рубля (-7,87 рубля).
Срэбра:
- 750 проба — 4,31 рубля (-0,3 рубля);
- 800 проба — 4,6 рубля (-0,32 рубля);
- 875 проба — 5,03 рубля (-0,35 рубля);
- 916 проба — 5,27 рубля (-0,36 рубля);
- 925 проба — 5,32 рубля (-0,37 рубля);
- 960 проба — 5,52 рубля (-0,38 рубля).
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!