Фото: @CENTCOM
ЗША не дапусцілі продажу 69 млн барэляў нафты ў рамках блакады іранскіх партоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве адмірала Брэда Купера, камандуючага Цэнтральным камандаваннем ЗША, якое адказвае за аперацыі на Блізкім Усходзе.
Паводле яго слоў, за час блакады амерыканскі флот разгарнуў 42 камерцыйныя судны, якія накіроўваліся ў іранскія парты або з іх. Купер дадаў, што ў іранскіх партах знаходзіцца 41 танкер з 69 млн барэляў, якія не можа прадаць іранскі рэжым.
“Гэта больш за 6 млрд долараў, якімі не могуць скарыстацца іранскія ўлады. Блакада вельмі эфектыўная, і амерыканская армія застаецца прыхільнай яе рэалізацыі”, – заявіў ён.