ЗША ўхвалілі продаж кіраваных авіябомбаў JDAM для Украіны

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў магчымы продаж Украіне камплектаў навядзення авіябомбаў з павялічанай далёкасцю (JDAM-ER) і спадарожнага абсталявання на суму каля 373,6 млн долараў.

JDAM-ER (Joint Direct Attack Munition – Extended Range) — камплект з GPS-навігатара і раскладных крылаў, які ператварае звычайную некіраваную авіябомбу ў высокадакладны планіруючы снарад з далёкасцю палёту да 80 кіламетраў.

«Прапанаваная продаж будзе спрыяць узмацненню здольнасці Украіны супрацьстаяць цяперашнім і будучым пагрозам, прадастаўляючы ёй дадатковыя сродкі для выканання задач па самаабароне і забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі дзякуючы больш магутнаму патэнцыялу супрацьпаветранай абароны», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Дзярждэпа.

Як заяўляе амерыканскае ведамства, Украіна запытала закупку 1200 камплектаў хваставых модуляў KMU-572, 332 камплектаў хваставых модуляў KMU-556. У здзелку таксама ўвойдуць наступныя пазіцыі, якія не адносяцца да асноўнага абароннага абсталявання: узрывацелі FMU-139, абсталяванне падтрымкі JDAM, запасныя часткі і камплектуючыя для рамонту, расходныя матэрыялы і аксесуары, а таксама паслугі па рамонце і вяртанні, праграмнае забеспячэнне для ўзбраенняў і спадарожнае абсталяванне, сакрэтныя і несакрэтныя публікацыі і тэхнічная дакументацыя, транспартнае забеспячэнне, даследаванні і абследаванні, інжынерныя, тэхнічныя і лагістычныя паслугі ўрада ЗША і падрадчыкаў, іншыя звязаныя элементы лагістычнай і праграмнай падтрымкі.

Дзярждэп адзначае, што магчымы продаж такога абсталявання Украіне не зменіць асноўны ваенны баланс у рэгіёне, а таксама не акажа ўплыву на баяздольнасць ЗША.

Асноўным падрадчыкам стане кампанія Boeing.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!