Reform.news

Зяленскі: Расія хоча бесперашкодна ўмешвацца ў справы іншых краін

Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 20:25

https://reform.news/be/zjalenski-rasija-hocha-besperashkodna-meshvacca-spravy-inshyh-krain/

Уладзімір Зяленскі лічыць, што Расіі патрэбныя не гарантыі бяспекі, а магчымасць бесперашкодна ўмешвацца ў справы іншых краін. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў дацкім парламенце 11 лістапада.

«Мы зноў і зноў чуем, што Расіі нібыта патрэбныя гарантыі бяспекі. Хоць ужо шмат дзесяцігоддзяў ніхто не нападаў на Расію. З часоў Другой сусветнай вайны не прайшло ніводнага дзесяцігоддзя, на працягу якога Масква не пачала б вайну або не ўжыла б ваенную сілу супраць іншай краіны.

Таму, калі расіяне цяпер гавораць пра архітэктуру бяспекі для сябе або пра гарантыі бяспекі для Расіі, наўрад ці яны маюць на ўвазе сапраўдную бяспеку. І мір», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны лічыць, што Уладзімір Пуцін хоча захаваць уладу, а Расія хоча ўмешвацца ў справы іншых краін і беспакарана ўжываць сілу.

«Насамрэч яны хочуць бесперашкодна ўмешвацца ў справы іншых краін, ужываць сілу, калі ім уздумаецца, і зрабіць так, каб ніхто не мог падтрымліваць свабоду ўнутры Расіі, таму што Пуцін хоча назаўсёды захаваць сваю асабістую ўладу і перадаць наступным пакаленням свае імперыялістычныя і шмат у чым проста фашысцкія погляды», — лічыць Зяленскі.

Рэклама

Пакінуць адказ