Reform.news

Вайсковец загінуў у Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля

Рэдакцыя Reform.news · 12 лістапада 2026, 09:16

https://reform.news/be/vajskovec-zaginu-u-sankt-pecjarburgu-pry-vybuhu-a-tamabilja/

Следчы камітэт РФ пацвердзіў гібель вайскоўца ў выніку выбуху легкавога аўтамабіля ў Санкт-Пецярбургу. Распачата крымінальная справа.

“Следчымі органамі ГСУ СК Расіі па горадзе Санкт-Пецярбургу распачата крымінальная справа па факце забойства вайскоўца ў выніку выбуху аўтамабіля ў Пушкінскім раёне”, – гаворыцца ў паведамленні расійскага следкама.

Расійскія СМІ паведамлялі, што вайсковец меў званне палкоўніка. Разам з ім у машыне знаходзіўся сваяк, які атрымаў раненні.

Рэклама

Пакінуць адказ