Зяленскі: Лукашэнка адмовіўся перадаваць палітзняволеных праз краіны ЕС
Рэдакцыя Reform.news · 14 снежня 2025, 14:39
https://reform.news/be/zjalenski-lukashjenka-admovi-sja-peradavac-palitznjavolenyh-praz-krainy-es/Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў удзел Украіны ў працэсе вызвалення беларускіх палітычных зняволеных. Адказваючы на пытанне «Настоящего Времени», ён заявіў, што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся перадаваць палітзняволеных у краіны Еўрапейскага Cаюза і таму звярнуўся да Украіны.
“На ўзроўні разведак краіны кантактавалі. Далей кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў звярнуўся да мяне і сказаў, што беларусы гатовыя аддаць палітычных зняволеных, але не хочуць перадаваць праз тую ці іншую краіну Еўрапейскага Саюза, але калі я падтрымліваю, гатовыя перадаць праз Украіну. Я сказаў, што, безумоўна, падтрымліваем, гатовыя прымаць, бо пытанне палітычных зняволеных важнае”, — сказаў украінскі лідар у нядзелю на борце самалёта, які ляцеў на перамовы ў Берлін.
