Зяленскі і Трамп могуць сустрэцца ў нядзелю
Рэдакцыя Reform.news · 26 снежня 2025, 13:25
https://reform.news/be/zjalenski-i-tramp-moguc-sustrjecca-njadzelju/Прэзідэнты ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі могуць сустрэцца ў нядзелю. Пра гэта са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка напісаў журналіст Axios Барак Равід.
«Прэзідэнт Трамп сустрэнецца з украінскім прэзідэнтам Зяленскім у нядзелю ў Мар-а-Лага», — паведаміў ён.
Раней Уладзімір Зяленскі анансаваў хуткую сустрэчу з Трампам. Пры гэтым украінскі прэзідэнт заявіў, што многае можа вырашыцца да Новага года.
