Гран-пры конкурсу ART PRADMOVA атрымаў мастак Doctor Oy
Reform.news · 27 лістапада 2026, 14:35
https://reform.news/be/gran-pry-konkursu-art-pradmova-atryma-mastak-doctor-oy/Мастак Doctor Oy атрымаў Гран-пры конкурсу кніжнай ілюстрацыі ART PRADMOVA, вынікі якога падвялі падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Варшаве. Акрамя галоўнай узнагароды, журы вызначыла лаўрэатаў яшчэ ў чатырох намінацыях, а найлепшыя працы прадставілі на фестывальнай выставе.


Пераможцамі ў асноўных намінацыях сталі:
Арт-бук (нетыражнае выданне з выразнай мастацкай канцэпцыяй) — Таццяна Дзівакова, кніга «Разнадрэўе».

Тыражная кніга (друкаванае ці лічбавае выданне або макет) — Марыя Платонава, сшытак-дапаможнік «Першыя крокі па-беларуску».

Ілюстрацыя (за найлепшую тэхніку выканання) — Дарына Харытончык.

Ілюстрацыя (за наватарства і эксперымент) — Аліна Одрэн, макет кнігі «The Absolute Factory».

Ілюстрацыя (за найлепшае прачытанне тэмы) — Дар’я Бурвель, кніга «Няўважлівая мама згубілася».

Асобнымі адзнакамі журы вылучыла працы яшчэ чатырох аўтараў: міфалогію «Бабуліны казкі» ад Anto Karandashich, ілюстрацыі Вольгі Пранкевіч для анлайн-часопіса «Сойка», ілюстрацыі Вольгі Зароўскай да «Зімы ў Гданьску» і «Шляхціца Завальні…» Яна Баршчэўскага, а таксама макет кнігі «Выбраныя вершы» Кацярыны Смольскай.
ART PRADMOVA — гэта конкурс для маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі, задуманы як пляцоўка, дзе творцы могуць атрымаць ацэнку сваіх прац ад вядомых майстроў, а таксама пазнаёміцца з выдаўцамі. Адбор на сёлетні конкурс праходзіў у фармаце адкрытага набору: свае працы мастакі дасылалі ў верасні–кастрычніку, пасля чаго журы сфармавала шорт-ліст для фестывальнай выставы і вызначыла пераможцаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
