Иллюстративное фото: unsplash.com
У вёсцы Пабедзіншчына Віцебскага раёна 53-гадовая жанчына і яе 67-гадовы сусед збівалі сабаку кавадлам за «падаўленых курэй». Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу паводле артыкула аб жорсткім абыходжанні з жывёламі.
У красавіку гэтага года жанчына і яе сусед, абодва нецвярозыя, накінулі на шыю нямецкай аўчаркі буксіровачны трос і білі яе кавадлам. Суседзі пачулі брэх і скуголенне і прыбеглі, каб дапамагчы сабаку.
Каб не прыцягваць увагу аднавяскоўцаў, абвінавачаныя зацягнулі сабаку ў хлеў, падвесілі на тросе за шыю і адправіліся распіваць алкаголь. У гэты час суседзі знялі сабаку з кручка і выклікалі міліцыю. Супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі, жанчына патлумачыла, што аўчарка «падавіла курэй».
У сабакі зафіксаваны шэраг калецтваў. Змучаную жывёліну забрала сабе суседка.
У дачыненні да 53-гадовай жанчыны і 67-гадовага мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 339 КК (“Жорсткае абыходжанне з жывёлай, здзейсненае групай асоб”). Расследаванне працягваецца.