Фото: vdd.gov.lv
Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (VDD) просіць пракуратуру распачаць крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна Латвіі па факце прадастаўлення фінансавання расійскай арміі для набыцця ваеннай тэхнікі.
Крымінальная справа была распачатая VDD 25 лістапада 2025 года паводле артыкула 77-2 Крымінальнага кодэкса. Гаворка ідзе пра перавод фінансавых сродкаў боку, які ўдзельнічае ва ўзброеным канфлікце за межамі Латвіі, дзеянні якога накіраваныя супраць тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці іншай дзяржавы.
У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што падазраваны адгукнуўся на заклік кантактнай асобы ў Расіі аб зборы сродкаў на набыццё ваеннага абсталявання для расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны. Гаворка ішла пра сродкі для падаўлення беспілотнікаў.
Паводле звестак VDD, пералічэнне сродкаў у Расію ажыццяўлялася праз пасярэдніка — знаёмага падазраванага, які з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.
2 снежня 2025 года падазраваны быў затрыманы. Служба дзяржаўнай бяспекі правяла следчыя дзеянні ў двух месцах, звязаных з ім, — у Рэзэкне і Прэйльскім краі. Падазраваны быў узяты пад варту, паведамілі у прэс-службе VDD.