Фото pixabay.com
Жыхар Бабруйска адправіўся на паляванне на кабана, але ўбачыў у лесе рысь і не змог утрымацца, хоць ведаў, што жывёла ўключана ў Чырвоную кнігу. Суд прысудзіў яго да 2 гадоў «хатняй хіміі» і штрафу.
У студзені 2026 года 40-гадовы бабруйчанін удзельнічаў у загонным паляванні на кабана ў Асіповіцкім раёне. Падчас палявання ён заўважыў рысь і стрэліў у яе, хоць ведаў пра чырванакніжны статус жывёлы.
Мужчыну абвінавацілі ў незаконным паляванні. Шкода навакольнаму асяроддзю ацэнена ў 13 500 рублёў. Паляўнічы добраахвотна кампенсаваў шкоду ў поўным аб’ёме і прызнаў віну.
Суд Асіповіцкага раёна прысудзіў мужчыну да 2 гадоў «хатняй хіміі» з забаронай на паляванне тэрмінам 2,5 года. Ён таксама павінен выплаціць 4500 рублёў штрафу. Паляўнічы карабін з лічбавым прыцэлам канфіскаваны, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.