Журналіст “Выборчай” апублікаваў фота з Анджэем Пачобутам

Барташ Веліньскі, намеснік галоўнага рэдактара выдання Gazeta Wyborcza, дзе працаваў Анджэй Пачобут, апублікаваў сумеснае сэлфі з калегам. Яны разам сядзяць на заднім сядзенні аўто.

Відавочна, прадстаўнік “Выборчай” таксама быў на мяжы падчас абмену.

“Першыя кіламетры свабоды. Едзем у Варшаву”, — падпісаў фота польскі журналіст.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!