Польшча выдала Расіі археолага Буцягiна ў межах абмену

У межах абмену затрыманымі ў фармаце 5 на 5 Польшча выдала Расіі гісторыка Аляксандра Буцягiна, які быў затрыманы ў снежні мінулага года па запыце Украіны. Яго і жонку расійскага ваеннаслужачага, які праходзіў службу ў Прыднястроўі, абмянялі на двух грамадзян Малдовы.

«Расійскія грамадзяне былі абменены на двух кадравых афіцэраў малдаўскай спецслужбы, якія раней прадстаўляліся малдаўскімі грамадзянамі, завербаванымі супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення знешняй разведкі Службы інфармацыі і бяспекі Рэспублікі Малдова», — паведамляе ФСБ Расіі.

ФСБ сцвярджае, што затрыманыя грамадзяне Малдовы прыбылі ў Расію ў 2025 годзе нібыта для правядзення разведвальных мерапрыемстваў.

Нагадаем, абмен адбыўся 28 красавіка ў пункце пропуску «Перароў — Белавежа» на беларуска-польскай мяжы. Беларусь перадала Польшчы пяцёх чалавек, асуджаных у Беларусі і Расіі за шпіянаж. Сярод вызваленых — беларускі палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут.

Расійскага археолага Буцягiна затрымалі ў Польшчы па запыце Украіны. Ён займаўся раскопкамі ў Крыме. Пасля акупацыі паўвострава Расіяй у 2014 годзе ён працягваў раскопкі без дазволу ўкраінскіх улад. Украіна абвінавачвае яго ў незаконных раскопках і крадзяжы гістарычных артэфактаў.

Кадры вызвалення двух грамадзян Малдовы:

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости