Фото: пресс-служба премьер-министра Польши
Анджэй Пачобут пасля абмену на мяжы спытаў пра магчымасць вярнуцца ў Беларусь. Пра гэта напісаў у сетцы Х прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, які сустракаў палітвязня на мяжы.
“Непахісны. «Ці змагу я вярнуцца туды?» — былі яго першыя словы. «Толькі ты вырашаеш. Цяпер ты вольны чалавек», — адказаў я”, — гаворыцца ў запісе Туска.
Нагадаем, сёння на польска-беларускай мяжы адбыўся абмен 5 на 5. Польскаму боку з Беларусі былі перададзены тры палякі і двое грамадзян Малдовы. У КДБ заявілі, што гаворка ідзе пра асуджаных за шпіянаж у Беларусі і Расіі. У Расію быў вернуты археолаг Аляксандр Буцягiн, затрыманы ў Польшчы.
“Абмен на польска-беларускай мяжы стаў кульмінацыяй складанай дыпламатычнай гульні, якая доўжылася два гады і была поўная драматычных паваротаў. Поспех быў забяспечаны дзякуючы выдатнай працы нашых службаў, дыпламатаў і пракурораў, а таксама вялікай дапамозе нашых амерыканскіх, румынскіх і малдоўскіх сяброў. Дзякую вам усім ад імя Анджэя Пачобута і ад сябе асабіста”, — пракаментаваў сённяшнія падзеі Туск у іншым пасце.