Фото: СК
МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 13 чалавек. Сярод іх — завочна асуджаны беларус Станіслаў Прыгодзіч. У маі Гомельскі абласны суд завочна прысудзіў яго да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 4500 рублёў.
Прыгодзіча прызналі вінаватым паводле артыкулаў аб распальванні варожасці, удзеле ў «экстрэмісцкім фарміраванні», абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, дыскрэдытацыі Беларусі.
Цяпер у «экстрэмісцкім спісе» 6663 прозвішчы.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.