Фото: СК
Гомельскі абласны суд завочна прысудзіў Станіслава Прыгодзіча да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў 4500 рублёў. Прысуд быў вынесены 12 мая, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Прыгодзіча прызналі вінаватым паводле артыкулаў аб распальванні варожасці, удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», абразе Лукашэнкі, абразе прадстаўніка ўлады, дыскрэдытацыі Беларусі.
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Станіслава была распачатая ў лютым.