Затрыманы ў Беларусі расійскі комік атрымаў 5 гадоў і 9 месяцаў калоніі
Рэдакцыя Reform.news · 4 лютага 2026, 15:46
https://reform.news/be/zatrymany-belarusi-rasijski-komik-atryma-5-gado-i-9-mesjaca-kalonii/Расійскага коміка Арцемія Астаніна прыгаварылі да 5 гадоў і 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес сёння Мяшчанскі раённы суд Масквы, паведамляе «Медыязoнa».
Астаніна прызналі вінаватым ва ўзбуджэнні нянавісці і абразе пачуццяў вернікаў з-за жартаў пра Ісуса Хрыста і бязногага інваліда.
Астаніна затрымалі ў Беларусі 18 сакавіка 2025 года. На судзе ён распавёў, што затрыманне адбылося ў аэрапорце Мінска. На наступны дзень беларускія сілавікі везлі яго ў Расію, па дарозе спыніліся ў лесе, збівалі дубінкамі, электрашокерам і мяшком з пяском, адрэзалі нажом валасы і пагражалі перарэзаць горла. Расійскім сілавікам коміка перадалі з мясарубкай на шыі.
У МУС Беларусі адмаўлялі збіццё Останіна.
